Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Стала вядомая дакладная лічба затрыманых у Брэсцкай вобласці. Яна вымушае засумнявацца ў афіцыйнай лічбе па краіне

19.08.2020 12:45
2155 дэманстрантаў затрымалі ў Брэсцкай вобласці з 9 да 16 жніўня. 
   ,  2020 .
Брутальныя затрыманні ў Беларусі, жнівень 2020 г.PAP/Anna Ivanova

2155 дэманстрантаў затрымалі ў Брэсцкай вобласці з 9 да 16 жніўня. 2116 з іх па стане на 16 жніўня было вызвалена, піша «Наша Ніва». Такія лічбы распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ вобласці.

Дадзеная лічба вымушае засумнявацца ў афіцыйнай лічбе «больш за 7000» затрыманых па краіне. Бо Брэсцкая – толькі адзін з сямі рэгіёнаў, а найбольш масавыя затрыманні мелі месца ў Мінску.

Больш за 700 чалавек падалі заявы ў Следчы камітэт па фактах зверскага збіцця АМАПаўцамі падчас перавозкі затрыманых, у РУУСах і турмах.

эж